Арганізатары конкурсу: дзяржаўная ўстанова адукацыі “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь” г. Мінска”, кафедра этналогіі і фальклору ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, грамадскае аб’яднанне “Беларускі фонд культуры”, пры падтрымцы раённага камітэта прафсаюза ўпраўлення адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г.Мінска.
На мерапрыемстве прысутнічалі Ганаровыя госці, сярод якіх навукоўцы, вядомыя дзеячы культуры і мастацтваў Беларусі, прадстаўнікі СМІ:
БУТЭВІЧ Анатоль Іванавіч, пісьменнік, намеснік старшыні Рэспубліканскага грамадскага Савета па справах культуры і мастацтва пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь, член нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА;
ДАРАШЭВІЧ Энгельс Канстанцінавіч, прафесар кафедры этналогіі і фальклору ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, доктар філасофскіх навук;
ДУДЧАНКАМікалай Рыгоравіч, балетмайстар-пастаноўшчык Дзяржаўнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля “Харошкі” Рэспублікі Беларусь, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь;
ПЯСЕЦКІ Яўген Віктаравіч, вядучы фотакарэспандэнт газеты “Звязда”, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат прэмій “Залатая літара”, “Залатое пяро”, узнагароджаны медалём Францыска Скарыны;
КАВАЛЁВА Рыма Мадэстаўна, дацэнт кафедры тэорыі літаратуры філалагічнага факультэта ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт”, кандыдат філалагічных навук;
КАЛАЦЭЙ Вячаслаў Віктаравіч загадчык кафедры этналогіі і фальклору ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, дацэнт, кандыдат культуралогіі.
Інфармацыйную падтрымку конкурсу забяспечылі рэдакцыі газет і часопісаў “Краязнаўчая газета”, “Минская школа сегодня”, “Минский курьер”, “Звязда”, канал “Культура” беларускага радыё.
У конкурсе прымалі ўдзел вучні 3–11 класаў усіх тыпаў устаноў адукацыі, а таксама калектываў аматарскай творчасці ў наступных узроставых групах: першая група — вучні 3–5 кл.; другая група — вучні 6–8 кл.; трэцяя група — вучні 9–11 кл., чацвёртая група — моладзь (17– 31 год).
Конкурсная праграма прадугледжвала выкананне рэгіянальных (лакальных) варыянтаў беларускіх народных побытавых парных танцаў: “Лявоніха”, “Картузэ”, полька “Матылёк”, “Пцічкі”, “Верабей”, “Базар”, “Кракавяк”, “Вальс”, “Полька імправізаваная”, “Мікіта”, “Матлёт”, “Ночка” і інш.
Выступленне танцавальных пар ацэньвалі эксперты:
- Шылкіна Алена Міхайлаўна – дацэнт кафедры харэаграфіі ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, старшыня экспертнай рады;
- Алена Тадэвушаўна Каліноўская – намеснік начальніка аддзела навукова-метадычнага забеспячэння дзейнасці па ахове гісторыка-культурнай спадчыны дзяржаўнай установы адукацыі “Інстытут культуры Беларусі”;
- Таццяна Аляксандраўна Пладунова – старшы выкладчык кафедры этналогіі і фальклору ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”;
- Эвеліна Вячаславаўна Шчадрына – старшы выкладчык кафедры этналогіі і фальклору ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”;
- Анатоль Андрэевіч Струеў – кіраўнік узорнага харэаграфічнага ансамбля “Дзянніца” дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія № 4 г. Мінска”.
У конкурсе прымалі ўдзел танцавальныя пары з наступных калектываў:
- фальклорны калектыў “Мілавіца” ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь” г. Мінска” (кіраўнік Снітко М.В., этнахарэограф Козенка М.А.);
- фальклорны гурт, Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь “Берагіня” ДУА “Метчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раена” (кіраўнік Козенка М.А.);
- калектыў народнага танца “Рамонак” ДУА “Сярэдняя школа №168 г. Мінска” (кіраўнік Струнеўская М.Ф.);
- узорны харэаграфічны ансамбль “Першацвет” ДУА “Сярэдняя школа №71 г. Мінска” (кіраўнік Шыманец Н.А., Варывончык В.У.);
- дзіцячы фальклорны калектыў “Вясейка” ДУА “Вясейская дзіцячая школа мастацтваў” Слуцкага раена (кіраўнік Макоўская Н.П.);
- калектыў “Танцуем вместе” ДУА “Сярэдняя школа №11 г. Мінска” (кіраўнік Чарневіч А.С.);
- ансамбль “Родничок” ДУА “Сярэдняя школа №30 г. Мінска” (кіраўнік Чэрнікава Н.У.);
- калектыў народнага танца “Рамонак” Навасельскага цэнтра культуры і дасуга Мінскага раена (кіраўнік Струнеўская М.Ф.);
- калектыў “Раме” БДУКіМ (кіраўнік Козенка М.А.);
- калектыў “Этнасуполка” БДУКіМ (кіраўнік Козенка М.А.);
- калектыў “Жвавы карчмар” БДУКіМ (кіраўнік Козенка М.А.);
- танцавальная студыя фальклорнага гурта GUDA(кіраўнік Козенка М.А.);
Пераможцамі II раённага конкурса беларускага народнага танца “Ветразь” сталі:
І узроставая група
(3-5 клас)
1 месца - Касцюковіч Мікіта (9 год), Дрозд Надзея (9 год) – заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны гурт “Берагіня” ДУА “Мётчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна”.
Да конкурсу падрыхтаваў Козенка М. А.
2 месца - Кавальчук Аляксей (9 год), Раджабава Кацярына (10 год) - заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны гурт “Берагіня”ДУА “Мётчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна”.
Да конкурсу падрыхтаваў Козенка М. А.
3 месца - Юшкевіч Дзмітрый (10 год), Асташонак Насця (10 год) – узорны харэаграфічны ансамбль “Першацвет” СШ № 71.
Да конкурсу падрыхтавалі Шыманец Н.А., Варывончык В.У.
ІІ узроставая група
(6-8 клас)
1 месца - Зайко Мацвей (11 год), Валынкіна Серафіма (11 год) - фальклорны калектыў “Мілавіца” ЦДАДіМ “Ветразь”.
Да конкурсу падрыхтаваў Козенка М. А.
2 месца - Дзерах Васіль (13 год), Кураловіч Антаніна (13 год) – калектыў народнага танца “Рамонак” СШ №168.
Да конкурсу падрыхтавала Струнеўская М. Ф.
3 месца - Яленскі Артур (13 год), Смоліна Марыя (12 год) – калектыў народнага танца “Рамонак” СШ №168.
Да конкурсу падрыхтавала Струнеўская М. Ф.
ІІІ узроставая група
( 9-11 клас)
1 месца - Мацюшонак Сяргей (15 год), Абрамовіч Таццяна (13 год)– заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны гурт “Берагіня”ДУА “Мётчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна”.
Да конкурсу падрыхтаваў Козенка М. А.
2 месца - Савіч Мікіта (16 год), Трухава Вікторыя (16 год) – калектыў народнага танца “Рамонак” СШ №168.
Да конкурсу падрыхтавала Струнеўская М. Ф.
3 месца - Анікейчанка Ягор (14 год), Хамутова Ірына (16 год)- фальклорны калектыў “Мілавіца” ЦДАДіМ “Ветразь”.
Да конкурсу падрыхтаваў Козенка М. А.
IV група – моладзь
(17-31 год)
1 месца - Верас Валянцін (19 год)– калектыў “Раме” БДУКМ, Сачык Вольга (19 год) – калектыў “Этнасуполка” БДУКМ.
Да конкурсу падрыхтаваў Козенка М. А.
2 месца - Асадчы Станіслаў (26 год), Шэйка Кацярына (25 год) – танцавальная студыя фальклорнага гурта GUDA.
Да конкурсу падрыхтаваў Козенка М. А.
3 месца - Захарэвіч Багдан (17 год), Касцяневіч Надзея (21 год) – фальклорны калектыў “Мілавіца” ЦДАДіМ “Ветразь”.
Да конкурсу падрыхтаваў Козенка М. А.
Па завяршэнні конкурснай праграмы адбыўся круглы стол “Традыцыйная культура і дзеці: праблемы этнавыхавання ўсучасным мегаполісе”. Арганізатары конкурсу з запрошанымі гасцямі былі абмеркаваны вынікі конкурсу, а таксама былі разгледжаны пытанні аб праблемах этнавыхавання ў сучасным мегаполісе, адукацыйнай практыцы, у сістэме дадатковай адукацыі.

разгарнуць » / « згарнуць