Разделы сайта

Главная

Архив новостей

26.10.2018

Пасяджэнне метадычнага фарміравання музычных кіраўнікоў устаноў дашкольнай адукацыі Кастрычніцкага раёна

25 кастрычніка 2018 г. на базе ДУА «Яслі-сад №390 г. Мінска» прайшло пасяджэнне метадычнага фарміравання музычных кіраўнікоў устаноў дашкольнай адукацыі Кастрычніцкага раёна па тэме «Далучэнне дзяцей старэйшага дашкольнага ўзроста да беларускай народнай культуры праз элемэнтарнае музіцыраванне».

Мэта: павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці музычных кіраўнікоў устаноў дашкольнай адукацыі па фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці выхаванцаў сродкамі элементарнага музіцыравання беларускіх народных песень.

Актывізацыя сумеснага пошуку адпрацоўкі і ўкаранення лепшых узораў педагагічнай дзейнасці ў працэсе ўзаемных прафесійных зносін. Урок педагагічнага майстэрства прадэманстравала Музыкантава В.А., музычны кіраўнік ДУА «Яслі-сад №390 г. Мінска» на музычнай забаўцы «Беларуская Скарбнiца» па адукацыйнай вобласці «Мастацтва» у групе старэйшага дашкольнага ўзросту.

У працэсе работы метадычнага аб'яднання былі асветлены пытанні праблемнага поля, раскрыты эфектыўныя формы і метады работы музычнага кіраўніка па развіцці музычных здольнасцяў дзяцей дашкольнага ўзросту ў працэсе элементарнага музіцыравання сродкамі беларускай народнай музыкі.