Разделы сайта

Главная

Архив новостей

03.12.2018

Раённае метадычнае аб'яднанне выхавальнікаў груп з беларускай мовай навучання і выхавання

У рамках работы раённага метадычнага аб'яднання выхавальнікаў груп з беларускай мовай навучання і выхавання 30 лістапада 2018 г. быў прадстаўлены вопыт работы ў ДУА «Яслі-сад №352 г. Мінска» па тэме: «Далучэнне выхаванцаў да вытокаў беларускай нацыянальнай культуры пасродкам традыцыйных беларускіх лялек ва ўмовах сучаснай установы дашкольнай адукацыі».

Мэтай дадзенага пасяджэння з'явілася знаёмства выхавальнікаў дашкольнай адукацыі з сучаснымі падыходамі па далучэнню дзяцей дашкольнага ўзросту да беларускай нацыянальнай культуры; выяўленне ўласных патэнцыйных магчымасцяў педагогаў ва ўдасканаленні прафесійнай кампетэнтнасці.

Да ўвагі ўдзельнікаў метадычнага аб'яднання быў прадстаўлены майстар-клас намесніка загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА «Яслі-сад №352 г. Мінска» Бондар В.М. па вырабе лялькі-абярэга «Карагодніцы».

Спецыялісты ўстаноў дашкольнай адукацыі пазнаёміліся не толькі з асаблівасцямі абрадавых беларускіх народных лялек, але і даведаліся, у якіх выпадках рабілі тую ці іншую ляльку.

Пазнаёміліся з метадычнымі падыходамі пры рабоце з дзецьмі старэйшага дашкольнага ўзросту па вырабе беларускай народнай лялькі.