Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

11.03.2020

Раённае метадычнае аб'яднанне выхавальнікаў груп з беларускай мовай навучання і выхавання

10 сакавіка 2020 г. на базе ДУА «Яслі-сад № 311 г. Мінска» адбылося раённае метадычнае аб'яднанне выхавальнікаў груп з беларускай мовай навучання і выхавання па тэме «Рэалізацыя адукацыйнай галіны «Фізічная культура» вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі ў групах з беларускай мовай навучання ў рамках дзейнасці выхавальніка дашкольнай адукацыі».

Мэтай работы пасяджэння было вызначана ўдасканаленне метадычных падыходаў па рэалізацыі адукацыйнай галіны «Фізічная культура» вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі ў рамках дзейнасці выхавальнікаў дашкольнай адукацыі.
На пасяджэнні былі вызначаны праблемныя палі для разгляду:

1. Умацаванне здароўя дзяцей дашкольнага ўзросту сродкамі выкарыстання разнастайных форм рухавай дзейнасці на працягу дня. З дакладам выступіла кіраўнік метадычнага аб'яднання Бондар В.М.

2. Ранішняя гімнастыка як сродак фізічнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту і развіцця беларускага маўлення.
Удзельнікі пасяджэння пазнаёміліся з вопытам работы выхавацеля дашкольнай адукацыі другой кваліфікацыйнай катэгорыі Баравік Л.Р., якая прадэманстравала правядзенне сюжэтнай ранішняй гімнастыкі ў другой малодшай групе па казцы «Рэпка».

3. Выкарыстанне беларускіх рухомых гульняў у рабоце з дзецьмі ранняга і дашкольнага ўзросту. З прэзентацыяй сваёй работы выступіла выхавальнік дашкольнай адукацыі другой кваліфікацыйнай катэгорыі  Літоўчанка А.М.

4. У практычнай частцы пасяджэння прысутныя мелі магчымасць не толькі распрацаваць матэрыялы для правядзення фізкультурных хвілінак з дзецьмі, але і апрабаваць выкарыстанне розных беларуска-народных гульняў у адукацыйным працэсе ўстановы дашкольнай адукацыі. 

Разделы сайта