6 мая 2022 года на базе ДУА «Яслі - сад № 452 г. Мінска» адбылося раённае метадычнае аб'яднанне выхавальнікаў груп з беларускай мовай навучання і выхавання па тэме «Выяўленчае мастацтва як эфектыўны сродак далучэння дзяцей дашкольнага ўзросту да беларускай мовы і культуры».
Метадычнае аб'яднанне прайшло ў фармаце майстар-класа, што забяспечыла знаёмства выхавальнікаў з рознымі магчымасцямі выкарыстання выяўленчага мастацтва для развіцця беларускага маўлення выхаванцаў.
Выхавальнік дашкольнай адукацыі ДУА «Яслі - сад № 452 г. Мінска» Бычкова В.П., на прыкладзе занятку з выхаванцамі, прадэманстравала метады арганізацыі сумесных маўленчых гульняў педагога з дзецьмі.
Кіраўнік метадычнага аб'яднання Бірукова В.А. і намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА «Яслі - сад № 452 г. Мінска» Лаўрэнава С.М. пазнаёмілі ўдзельнікаў пасяджэння з дыдактычнымі падыходамі фарміравання беларускага слоўніка выхаванцаў на занятках па адукацыйнай галіне "Выяўленчае мастацтва" і расказалі пра неабходныя ўмовы стварэння культурнага моўнага асяроддзя.
Якім чынам нетрадыцыйныя тэхнікі выяўленчага мастацтва садзейнічаюць маўленчай актыўнасці дзяцей дашкольнага ўзросту, раскрылі для сябе ўдзельнікі майстар-класа пад кіраўніцтвам выхавацеля дашкольнай адукацыі ДУА «Яслі - сад № 141 г. Мінска» Правада А.Д.
